top of page

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Заслаўская сярэдняя школа №2 імя М.К.Пуцейкі”

 

 

 

Літаратурная гасцёўня

для вучняў iх – хі класаў

“Паэта хлеб надзённы…”

(Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка)

 

 

 

Аўтар - Шостак Жанна

Іванаўна, настаўнік беларускай

мовы і літаратуры

 

Першы вядучы

 З таго часу пачаліся жыццёвыя “ўніверсітэты” Яўгена Скурко. Лёс распарадзіўся так, што будучы паэт пражыў нібы дзве эпохі. Першую – у міжваеннай Польшчы, дзе звыш трох мільёнаў беларусаў не мелі сваёй культурна-нацыянальнай аўтаноміі. Другую – у БССР, што на правах асобнай рэспублікі ўваходзіла ў склад СССР. Сярод іх былі навучальныя ўстановы – польскія пачатковыя школы ў суседніх вёсках, гімназіі ў Вілейцы, Радашковічах і Вільні, якія будучы паэт не скончыў. Не скончыў з-за таго, што актыўна пачаў змагацца з несправядлівасцю. Уключыўся ў падпольную камсамольскую, затым партыйную дзейнасць, за што неаднойчы арыштоўваўся.

 

Трэці чытальнік

Паслухайце, вясна ідзе…

Паслухайце, вясна ідзе.

Звініць у маім акне жалеза.

З вінтоўкай стражнік ноч і дзень

Пільнуе куст пахучы бэзу.

А ён расцвіў, агнём гарыць,
Такім пахучым, мяккім, сінім;

На дрот калючы, на муры,

Як хустку, полымя ўскінуў.

Я ціха разбудзіў другіх.

Ад слёз сінелі вочы бэзам.

І недзе хруснула ў худых

Руках іржавае жалеза.

 

Першы вядучы

У 1932 годзе Яўген Скурко пачаў актыўна ўдзельнічаць у нелегальным друку (часопісы “Пралом”, “Малады камуніст” і інш.) Тады ж ён прыдумаў для сябе грозны псеўданім Максім Танк, якім упершыню падпісаў верш “Заштрайкавалі гіганты-коміны”  ў газеце-аднадзёнцы  “Беларускае жыццё”, што 7 красавіка 1932 года была надрукавана ў Львове і таемна перавезена ў Заходнюю Беларусь.  У розных заходнебеларускіх выданнях Максім Танк друкаваў вершы, паэмы, артыкулы, у якіх адстойваў ідэі народнасці мастацтва, нацыянальнага вызвалення. А  пытання, на якой мове пісаць, не ўзнікала.

 

Трэці чытальнік

Родная мова

З легендаў і казак былых пакаленняў,

З калосся цяжкога жытоў і пшаніц,

З сузор’яў і сонечных цёплых праменняў,

З грымучага ззяння бурлівых крыніц,

З птушынага шчэбету, шуму дубровы,

І з гора, і з радасці, і з усяго

Таго, што лягло назаўсёды ў аснову

Святыні народа, бяссмерця яго,-

Ты выткана, дзіўная родная мова…

 

 

Другі  вядучы

З часамчастка гэтых вершаў склала кнігі  “На этапах”  (1936), “Журавінавы цвет” (1937),  “Пад мачтай” (1938). Амаль увесь тыраж зборніка “На этапах”  быў канфіскаваны, засталіся лічаныя экзэмпляры. І вось прыйшло 17 верасня 1939 года. Сапраўднае свята для паэта і ўсіх беларусаў. Гэты дзень з 2021 года стаў Днем народнага адзінства.

 

Другі вядучы

У час суровых выпрабаванняў Вялікай Айчыннай вайны Максім Танк працавў у газеце  “Савецкая Беларусь”, а потым у газеце “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

 

Чацвёрты чытальнік

Маці

Старая маці за лучынай

Кашулю шые і ўзор

Выаодзіць песняй салаўінай,

Шляхамі святаянскіх зор.

  Сын – вольны сокал – партызаніць,

  Але настане час, з лясоў

  Ён у кашулі вышыванай

  Да маці вернецца дамоў.

А можа, можа, злая куля

Упляце ва ўзор смяротны цень.

Чырвонай ружай на кашулі

Кроў дарагая зацвіце.

Не, не павінен ён загінуць.

Старая хіліць галаву,

І слёзы на кашулю сына

З вачэй гарачыя плывуць.

Паўночны сон не хмарыць маці.

На шыбах пачынае днець,

Чырвонай ніткаю закляцце

Тчэ на кужэльным палатне.

Закляцце ад варожай кулі.

Ад лютай смерці,  ад пятлі,

Ад груганаў. Каб праз кашулю

Дастаць да сэрца не змаглі.

 

 

Другі вядучы

Пасля вайны паэт цалкам аддаецца літаратурнай справе. Вядзе актыўную грамадскую дзйнасць. Максім Танк  не меў магчымасці скончыць нават звычайную гімназію,але шляхам самаадукацыі здабыў глыбокія веды ў галіне гісторыі, тэорыі літаратуры, што стаў акадэмікам, літаратурным першапраходцам, заканадаўцам паэтычнага стылю.

Паэзія Максіма Танка трывала і неад’емна ўвайшла ў духоўнае жыццё нашага народа – так, як у хату ўваходзіць хлеб надзённы. У вершах усё цесна знітавана ў адзінае цэлае пад назвай жыццё. І Радзіма, і маці, маленства і юнацтва,  і каханне.

 

Чацвёрты чытальнік

Не знаю…

Не знаю,

Ці ёсць жыццё

На нейкіх зорках.

Я знаў толькі адну зорку –

Пяцікрылую далонь маці,

На якой выраслі

Мы, наш хлеб, нашы песні.

Святло якой

Вечна струменіць.

 

Пяты чытальнік

Шчасце

Простае шчасце людское,

Так як і наша з табою.

Пэўна, складаецца з солі,

З хлеба, сабранага ў полі,

З поту, дарожнага пылу,

З роднага небасхілу,

З дружбы, мацнейшай ад смерці,

З песні… І так мне здаецца:

Каб з чаго іншага скласці,

Дык ці былоб яно шчасцем.

 

Другі вядучы

Максім Танк арыгінальна выявіўся і ў вершах пра жанчыну, пра каханне, якое пазбаўлена аднастайнасці.

Гучаць запісы песень   “Завушніцы”,  “AveMaria” на словы М. Танка ў выкананні ансамля “Песняры”.

 

Трэці вядучы

РУБРЫКА “Невядомае пра вядомага”

---Верыў, што на далёкіх планетах ёсць іншае жыццё.

---Не любіў юбілеі: “Сёння іх адзначаюць хворыя на амбіцыі”.

---Яго натхнялі мастакі-авангардысты: “Ад бачаных мной карцін (Малевіча, Шагала, Кандзінскага) я нес з сабою нейкую дзівосную

музыку, надзвычайнае спалучэнне колераў і непакой пошукаў. Мне здаецца, што патрабаваць ад мастацтва, каб яно было адбіццем толькі рэчаіснаці, - вельмі мала. Тады хопіць і фатографаў”.

---У 30-ыя гады польскі кінарэжысёр Аляксандр Форд працаваў над экранізацыяй паэмы М. Танка “Нарач”. Вайна перашкодзіла гэта здзейсніць.

---Быў вялікім прыхільнікам фільмаў жахаў і баевікоў  (любімыя фільмы: “Нявеста Франкінштэйна”, “Злачынства і пакаранне” Лорэ).
---Яго лепшым сябрам быў паэт Пімен Панчанка: “Такога друга, як ты, у мяне не было. І мне хочацца пранесці гэту дружбу праз усё жыццё, як самае дарагое, з чым  і бяда – не бяда, і гора –не гора”.

---Быў заўзятым паляўнічым.

 

Першы вядучы

Плённая творчая, працоўная і грамадская дзейнасць пісьменніка адзначана званнямі народнага паэта БССР (1968), акадэміка Акадэміі навук БССР (1972), Героя Сацыялістычнай Працы (1974), літаратурнымі прэміямі, ордэнамі і медалямі СССР і Польшчы. Яго імя носяць Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт у Мінску, бібліятэкі, вуліцы, школы.

 

Шосты чытальнік

     Шчаслівы, што пяю цябе, Радзіма…

Шчаслівы,што пяю цябе ,Радзіма,

І калі мо не на ўсе песні хопіць

Адмеранага лёсам часу, ведай:

Я дапяю іх, нават калі буду

Пясчынкай на тваіх шляхах бясконцых,

Сасной на нарачанскім узбярэжжы

Ці жаўруком – прадвеснікам.

МЭТА: падтрымліваць цікавасць да беларускай літаратуры як да вучэбнага прадмета, як да духоўнага здабытку народа;

фарміраваць нацыянальна свядомую асобу, яе менталітэт;

выхоўваць інтэлектуальна развітую, духоўна багатую, свядомую творчую асобу.

 

АБСТАЛЯВАННЕ: партрэт М. Танка, выстава кніг, мультымедыйная прэзентацыя, запісы песень   “Завушніцы”,  “AveMaria” на словы М. Танка ў выкананні ансамля “Песняры”, экскурсія “Заславль перед Великой Отечественной войной”

 

Ход мерапрыемства

Першы вядучы

“Максім Танк – паэт магутнага паэтычнага таленту, глыбока нацыянальны і самабытны, краіна яго паэзіі надзвычай вялікая і цікавая… А ў цэнтры гэтай краіны ляжыць паэтычная зямля Беларусь,”_

так  сказаў пра  народнага паэта Беларусі Максіма Танка даследчык літаратуры Вячаслаў Рагойша.  Максім Танк – паэт, які  “на камні, жалезе і золаце” пакінуў вартыя ўвагі нашчадкаў  “адбіткі жыцця” – яскравыя малюнкі рэчаіснасці з 1930-ых і да 1990-ых гадоў. Клопаты беларускага народа, непакой за нашу зямлю сталі яго жыццёвым і творчым крэда.

 

Першы чытальнік

Мой хлеб надзённы

Непакой за цябе, зямля мая,

За твой ураджай, спакойны сон,

За дрэва кожнае ў гаях,
За весніх песень перазвон,

Непакой за цябе, зямля мая,-

Мой хлеб надзённы.

Часамі ён горкі быў,

Часамі салёны ад слёзаў быў,

Часамі гарачы ад пораху быў,

Але і салодкі ад дружбы быў,

Мой хлеб надзённы.

І не кладзіце мне хлеб другі

У кайстру, калі я ў дарогу іду.,

На стол, калі бяседу вяду,

На сэрца, калі на ім рукі складу.

 

Другі вядучы   ПРЭЗЕНТАЦЫЯ

   Яўген Іванавіч Скурко (сапраўднае прозвішча паэта) нарадзіўся 17 верасня 1912 года на Нарачаншчыне, у вёсцы Пількаўшчына Мядзельскага раёна. Бацька будучага паэта Іван Хведаравіч і маці Домна Іванаўна працавалі на сваім кавалку зямлі. Аднак не прайшло і двух гадоў ад нараджэння хлопчыка, як грымнула Першая сусветная вайна. Бацьку прызвалі ў царскую армію, а маці з сынам аказалася ў бежанстве ў Маскве. Там сям’ю Скурко засталі дзве рэвалюцыі. У 1921-1922 гадах страшэнны голад ахапіў Расію, вымусіў эмігрантаў шукаць  дарогу дадому. Восенню сям’я Скурко вярнулася ў распалавіненую Беларусь, у Заходнюю Беларусь.

 

Другі чытальнік

Шкада мне знаёмых аселіц…

Шкада мне знаёмых аселіц,
Скрыпучых на полі калёс.

І гэтых лістоў пажаўцелых,

Вятрамі сарваных з бяроз.

Зара на куросаднях ціха

Збіраецца ўжо начаваць.

А мне яшчэ хочацца крыху

На ржышчы пустым пастаяць.

Як быццам, адходзячы ў горад,

Забыўся асенняй парой

Сказаць, каб шчаслівыя зоры

Гарэлі над вёскай маёй.

 

ЭКСКУРС У ГІСТОРЫЮ экскурсія

“Заславль перед Великой Отечественной войной”

IMG_2149.jpg
bottom of page